Стваральнікі баевіка з Ван Дамам хацелі арандаваць «Беларусьфільм» за $ 300 тысяч
«Гэта нават не фільм катэгорыі «В», — кажуць тыя, хто бачыў сцэнар.
Нядаўна «Беларусьфільм» наведалі прадстаўнікі амерыканскай кампаніі MPCA. Прадусары Джасцін Бурш, Патрык Ньювал, рэжысёр і сцэнарыст Эрнэст Барбараш падалі праект баевіка з працоўнай назвай «Зброя» (аўтар сцэнару Аарон Рахсаан Томас). Адну з роляў у гэтым фільме нібыта мае сыграць
Кінастудыі прапанавана стаць тэхнічнаю базай кінастужкі, пабудаваць дэкарацыі, падабраць здымачную групу на чале з дырэктарам.
Як паведамілі супрацоўнікі «Беларусьфільму»,
сума, якую прапанавалі студыі за арэнду — 300 тысяч даляраў. Для параўнання, расійскія кінавытворцы за такія паслугі плацяць Нацыянальнай кінастудыі каля мільёна даляраў.
Што да самой карціны, дык тыя, хто бачыў сцэнар адзначаюць, што
«гэта нават не фільм катэгорыі «В». (Фільмамі катэгорыі «В» называюць нізкаякасныя, шырспажыўныя карціны). Таксама няма пэўнасці, ці сапраўды ў стужцы будзе здымацца Ван Дам, кажуць на кінастудыі, ці ягонае імя толькі выкарыстоўваецца ў якасці нажыўкі.
Чытаць яшчэ:
Пра экшн-зорак 80-х і 90-х артыкул Лізы Кавальчык:
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Балкунец: Давайце возьмем Ціханоўскую, паедзем на мяжу і хто-небудзь сябе кайданкамі да чыгункі прычэпіць
 22
Індыя пачала паляваць на «крытычна важныя мінералы» за мяжой. Пошук завёў і ў Беларусь
 3
«Мы адзін арганізм». Вялікая гутарка з моднымі фатографамі Юляй Лейдзік і Жэнем Канаплёвым
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера