Знайсці
24.04.2024 / 10:419РусŁacБел

Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне выкладчыцы магілёўскай аўташколы. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Кацярыну Кастусёву — дачку зняволенага лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

На камеру дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню «Вясна» і ў 2021 годзе нібыта зарэгістравалася ў боце «Плана Перамогі».

Што канкрэтна ставяць у віну затрыманай, не ўдакладняецца.

Кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі па справе аб «захопе ўлады» ў верасні 2022 года.

15 студзеня прайшло судовае пасяджэнне па змене рэжыму для зняволенага. Кастусёву зрабілі больш жорсткім пакаранне — яго перавядуць у турму.

У красавіку 67-гадоваму палітыку зрабілі аперацыю: у яго рэзка пагоршылася здароўе.

@nashanivanews Затрымалі дачку экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва #беларусь#новостибеларуси#арест#белорусы#минсксейчас#беларускаямова#пабеларуску♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Рыгор Кастусёў у вершаваных радках пакінуў тэстамент на выпадак смерці ў турме

«Калі выпадкова натрапіць на люстэрка, не можа паверыць, што яго давяло да такога стану» — зяць пра зняволенага Рыгора Кастусёва

Рыгору Кастусёву ў турме зрабілі аперацыю

У Рыгора Кастусёва са здароўем усё кепска

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
47
0
Конституция/адказаць/
24.04.2024
Конституция изнасилована, следовательно власть не ограничена. Всё, попали в средние века по отношению власть предержащих к народу.
0
Беларус /адказаць/
24.04.2024
Gorliwy Litwin, ну, нарэшце, пачаў пісаць на сапраўдным літвінскім языку
0
Иван/адказаць/
25.04.2024
Вы знаете в какой ИВС Екатерина сейчас?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031