Знайсці
23.04.2024 / 16:2510РусŁacБел

Як цяпер выглядае былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова ФОТА

Былую кіраўніцу Нацыянальнага банка Надзею Ермакову вылучылі ад Беларускага саюза жанчын у прэзідыум Усебеларускага народнага сходу, які мае прайсці 24—25 красавіка. Дагэтуль амаль тры гады яна практычна не з'яўлялася на публіцы.

71-гадовая ўраджэнка Хоцімскага раёна Надзея Ермакова першую частку сваёй кар'еры зрабіла на роднай для Лукашэнкі Шклоўшчыне. Яна была кіраўніцай Шклоўскага аддзялення савецкага Дзяржбанка, намесніцай старшыні Шклоўскага райвыканкама, узначальвала шклоўскія аддзяленні камерцыйных банкаў. 

У 1996 годзе Лукашэнка забраў Ермакову са Шклова ў Мінск, і 15 гадоў яна працавала ў Беларусбанку — спачатку намесніцай старшыні праўлення, а пасля і старшынёй. У 2011 годзе, падчас моцнага валютнага крызісу, Надзея Ермакова пасля адстаўкі Пятра Пракаповіча ўзначаліла Нацыянальны банк і заставалася на гэтай пасадзе да 2014-га. Гэта быў пік яе кар'еры.

Пасля адстаўкі з пасады галоўнага банкіра краіны Ермакова зноў з'явілася ў публічным жыцці ў чэрвені 2020 года, калі пасля таго, як кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка кінуў выклік Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, у банку ўвялі часовую адміністрацыю пад кіраўніцтвам Ермаковай. У студзені яна ўзначаліла Белгазпрамбанк і на пастаяннай аснове. Але кіравала так ім яна ўсяго паўгода, да ліпеня 2021-га. Пасля таго яе перавялі на больш сціплую пасаду члена Назіральнай рады і аднаго з шасці незалежных дырэктараў Белінвестбанка, на якой жанчына знаходзіцца і дагэтуль.

Чытайце таксама:

Сям'я Надзеі Ермаковай здае катэдж у Драздах за $3500 ФОТА

Лукашэнка — Ермаковай: Ты ў цяжкі момант выратавала Белгазпрамбанк і працоўны калектыў

Ермакова патлумачыла, чаму кліентам Белгазпрамбанка не паведамілі пра ўскрыванне ячэек і канфіскацыю каштоўнасцяў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11
1
Девальвации не будет/адказаць/
23.04.2024
Чаго эти стариканы все лезут во власть и никак не угомонятся? Надя, лучше надевай свои тухли и иди на поле ставить палки под помидоры, а потом вари борщ.
0
Нацбанковский надзор/адказаць/
23.04.2024
Девальвации не будет, Надя устроила всех своих племянников и зятька. Племянник возглавляет Белагропромбанк, хотя давно за работу в другом банке в камере должен быть.
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
24.04.2024
Так, бо той самы марксізм . Франкфурцкая школа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031