Знайсці
23.04.2024 / 10:166РусŁacБел

У Польшчы знік 34-гадовы беларус

Родныя Леаніда Маліхава больш за паўгода не маюць ад яго вестак і не ведаюць месца яго знаходжання, распавялі знаёмыя хлопца.

 Леанід Маліхаў

Леанід Маліхаў пераехаў з Беларусі ў Польшчу ў сакавіку 2021 года. Больш за год ён пражываў у Лодзі, працаваў там у бары. У ліпені 2022 года перабраўся ў Варшаву, дзе, імаверна, і пражываў да моманту знікнення. 

Леанід пастаянна падтрымліваў сувязь з сямʼёй, аднак 9 жніўня 2023 года гэтая сувязь перапынілася — ён перастаў адказваць на паведамленні, і з таго моманту нават бацькам нічога не вядома пра лёс Леаніда. Ніякіх канфліктаў, якія маглі б стаць прычынай для спынення зносін з сямʼёй, не было. 

Апошні раз знаёмыя бачылі маладога чалавека ў Варшаве 1 снежня 2023 года. 

Знаёмыя Леаніда неаднаразова спрабавалі тэлефанаваць на ягоны польскі нумар, аднак ён недаступны. 

У сацсетках і мэсэнджарах Леаніда таксама няма ніякай актыўнасці. Са жніўня 2023 года ён не чытае і не адказвае на паведамленні. 

Таксама, была зроблена спроба падаць заяву аб знікненні маладога чалавека ў варшаўскую паліцыю, аднак яна не была паспяховай. Паліцыянты адказалі, што могуць прыняць заяву не ад родных, калі яны змогуць паказаць адрас пражывання Леаніда да моманту яго знікнення. На жаль, такой інфармацыяй ні сямʼя, ні яго знаёмыя не валодаюць. 

У бацькоў цяпер няма магчымасці прыехаць у Польшчу і заняцца пошукамі. 

Знаёмыя хлопца просяць усіх, хто бачыў Леаніда пасля жніўня 2023 года, звязацца з імі і падзяліцца наяўнай інфармацыяй па пошце: [email protected].

Чытайце таксама:

Знаёмыя сям'і агучылі версію, дзе тыдзень быў зніклы Сяргей Церабавец — тата дзяўчынкі з СМА

Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі за палітыку

«Рабіў мэблю для яхт, звольніўся»: падрабязнасці знікнення таты Лізы з Мазыра, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
41
Абуральна
17
0
Мінак/адказаць/
23.04.2024
Думаю, усё крыху прасьцей. Напэўна, падаўся на міжнародную ахову і спыніў кантакты, каб не падстаўляць сям'ю пад напады сілавікоў.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
[Рэд. выдалена]
24.04.2024
Мінак, может ещё проще. Полиция польская его избила и где-то закопала, как уже одного приговорили у встрече с Калиновским. Либо ещё вариант -скололся или спился в свободной Польше и пошел по накатной. В статье же написано - общаться перестал в августе, а видели в декабре. А он уже не общался с родителями. Либо третий вариант - с Бандерой обедает уже. Кому нужен бармен?:) ах да, забыл, уехали лучшие
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031