У Фаніпалі затрымалі 22-гадовую дзяўчыну за пратэсты 2020 года
Следчы камітэт паведамляе пра затрыманне 22-гадовай студэнткі сталічнага ВНУ.
Паводле СК, яе знайшлі па фота і відэаздымках з акцыі. Падчас допытаў дзяўчына расказала, што на той момант ёй было 18 гадоў і «яна не зусім разумела сэнс гэтых мерапрыемстваў і тым больш не меркавала, што гэта пацягне за сабой крымінальную адказнасць».
Мяркуючы па допісе СК, студэнтку з ВНУ, якая не называецца, адлічылі.
Дзяўчыне выстаўлена абвінавачанне па арт. 342 («удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») КК.
У СК сцвярджаюць, што следчыя ўстанавілі 54 абвінавачаных, якія маюць дачыненне да масавых пратэстаў у Фаніпалі.
Чытайце таксама:
У Дуброўне за адзін рэпост на суткі адправілі інжынера ільнозавода
Маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»
Зняволены відэааператар Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію
За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў