Знайсці
18.04.2024 / 21:507РусŁacБел

Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі

18 красавіка адбыўся фінал конкурсу прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» сярод работніц Беларускай чыгункі.

Фінал конкурсу прайшоў у Віцебску. Фота: Белчыгунка

У спаборніцтве прынялі ўдзел 6 чыгуначніц — пераможцы адборачных тураў, якія былі арганізаваны на аддзяленнях магістралі.

Конкурс складаўся з шасці этапаў, у тым ліку, была прэзентацыя відэаролікаў пра сябе і сваёй прафесіі, конкурс, у рамках якога ўдзельніцы павінны былі ацаніць жыццёвую сітуацыю і аператыўна прыняць рашэнне, паказ нумароў мастацкай самадзейнасці, дэфіле ў вячэрніх уборах, а таксама патрыятычны этап пад назваю «Беларусь памятае! Чыгуначнікі памятаюць!»

Пераможцай конкурсу стала Дарына Куцылава (Мінскае аддзяленне БЧ).

Тытул «Талент нашай магістралі» атрымала Вікторыя Васілевіч (Гомельскае аддзяленне). 

«Стыль нашай магістралі» — Аксана Башкірава (Магілёўскае аддзяленне).

«Арыгінальнасць нашай магістралі» — Дыяна Клокава (Віцебскае аддзяленне).

«Усмешка нашай магістралі» — Вікторыя Манчак (Брэсцкае аддзяленне). 

«Абаянне нашай магістралі» — Таццяна Шпакоўская (Баранавіцкае аддзяленне).

Усім удзельніцам былі ўручаны дыпломы, букеты кветак і каштоўныя прызы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
25
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8
0
гоблен/адказаць/
19.04.2024
(восхищённо) убиицо! Райский млять сад!
0
Спадар/адказаць/
19.04.2024
"па ашчучэням" --- ну чыста агратрэш!
0
І усе на балгарскай мове. /адказаць/
19.04.2024
Спадар, няхай займаюцца чым хацяць, калі гэта толькі не удзел у праўладных ці прарасейскіх мерапрыемствах.

Толькі брыдка (на мой нацыянальны густ) ад балгарамоўных мерапрыемстваў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031