Знайсці
15.04.2024 / 07:034РусŁacБел

Расійскія тэлеканалы ігнаруюць 75-годдзе Алы Пугачовай

У 2019 годзе на 70-гадовы юбілей спявачкі расійскія каналы выпускалі святочныя канцэрты. Цяпер — маўчанне.

Ала Пугачова. Фота: сацсеткі

Спявачка адзначае 75-гадовы юбілей 15 красавіка, але ў сетку вяшчання расійскіх тэлеканалаў не ўключаны святочныя праграмы ў яе гонар, вынікае з раскладу праграм на анлайн-платформе «Смотрим», заўважылі «Ведомості».

У 2019 годзе расійскія каналы ў 70-гадовы юбілей спявачкі выпускалі святочныя канцэрты, прысвечаныя Пугачовай. 14 красавіка 2019 года на Першым канале паказалі канцэрт «Падарунак для Алы», тэлеканал «Расія 1» у сваю чаргу трансліраваў віншаванне «З днём нараджэння, Ала!».

27 сакавіка 2024 года кіраўнік Федэральнага праекта па бяспецы і барацьбе з карупцыяй Віталь Барадзін у тэлеграм-канале напісаў, што ў адказ на ягоны запыт у Генпракуратуры пачалася працэдура прызнання Пугачовай замежным агентам.

***

Ала Пугачова з дзецьмі пакінула Расію ўвосень 2022 года, калі яе мужа Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за мужам.

Яна напісала, што салідарная з ім, у прыватнасці, у тым, што ён жадае спынення «гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і ўскладняюць жыццё нашым грамадзянам».

Пугачова прыязджала ў маі 2023 года ў Маскву на пахаванне свайго сябра, дызайнера яе сцэнічных касцюмаў, мадэльера Валянціна Юдашкіна, але потым пакінула Расію.

У пачатку сакавіка Ала Пугачова апублікавала допіс, які палічылі прысвечаным Аляксею Навальнаму.

«Першая нядзеля вясны. Свята жоўтых кветак. Не здавайцеся! Не падайце духам! Мір вашаму дому», — напісала яна.

«Не здавайцеся», — так адказаў Аляксей Навальны на пытанне, якія б словы ён пакінуў расіянам на выпадак, калі яго заб’юць.

Чытайце таксама:

«М***к ты, Стасік» — Ала Пугачова адказала Стасу Міхайлаву

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага

Ала Пугачова зноў пакінула Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
Ядвига/адказаць/
15.04.2024
Я, уверена, ей это и не надо. Будет она с высоты своего таланта обращать внимание на эту крысиную возню
0
Янка/адказаць/
15.04.2024
Ядвига, той самы выпадака калі сапраўднай народнай артыстке мядалькі і граматы ад рэжыма не патрэбныя
15.04.2024
Навошта ў беларускім СМІ ўвесь час пісаць пра расейскія зрокі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031