Знайсці
07.04.2024 / 14:2225РусŁacБел

Што супольнага ў Колі Лукашэнкі і першай беларускі ў космасе

Адказ не такі відавочны.

«Наша Ніва» раней расказвала пра першую навуковую публікацыю Колі Лукашэнкі, якая стала вядомай дзякуючы зліву ягонай асабістай пошты.

Суаўтарамі студэнта біяфака БДУ Мікалая Лукашэнкі выступілі загадчык кафедры прыродазнаўчых навук Ліцэя БДУ Максім Капусцін, загадчык лабараторыі на біяфаку БДУ Уладзімір Курчанка, былая дырэктарка ліцэя БДУ Ганна Чубарава, прафесар Паўночна-Каўказскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Іван Еўдакімаў.

У артыкуле даследуецца магчымасць выкарыстання лактаферыну ў распрацоўцы сродкаў супраць каранавірусу.

І менавіта лактаферын стаў адной з нешматлікіх навуковых задач, якую даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту Марыне Васілеўскай.

«Плануецца вывучыць змяненне ўласцівасцяў лактаферыну ў касмічных умовах», — пісалі ў паведамленнях пра праграму Васілеўскай у космасе.

Як пажартаваў адзін з тэлеграм-каналаў, палёт Васілеўскай, магчыма, дапаможа «Мікалаю з суаўтарамі працягнуць навуковую працу і вывесці яе на «касмічную» вышыню».

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Колькі памылак у навуковай публікацыі Колі Лукашэнкі?

Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавіруса

Журналісты знайшлі Колю Лукашэнку ў сацсетках і даведаліся, чым ён там займаецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
52
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
11
1
Хвермер/адказаць/
07.04.2024
Будкина Фарцо, стары конь баразды не порціт
0
неожиданный ответ/адказаць/
08.04.2024
обыдва красаучыки.
0
Сымон/адказаць/
10.04.2024
Здаецца, што рашэнне паслаць у космас прапагандыстку-нуба Васілеўскую было ня самым удалым. Яна безумоўна лізнула узурпатару знутры па самыя зубы, але ў гэтым не адчувалася нейкага драйву. Як кажуць - ну як здолела.
А вось хаатычна лятаючы па МКС ваенкам Крываносаў ды каб ў сваім кардонавым мундзіры выглядаў бы на арбіце нашмат каларытней, ды яшчэ б мог і ляпнуць штосці крынжовае, што потым абавязкова трапіла б у аналы. Без сумневаў, раскосмас па просьбе лукашэнкі дазволіў бы паляцець Крываносаву ў мундзіры замест скафандру.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031