«Лепей бы ўжо цар быў, чым бальшавіцкая рэвалюцыя! Расія развівалася б у еўрапейскім напрамку» — Латышонак
У новым выпуску «Ток» гісторык Алег Латышонак расказаў, як змянілася яго стаўленне да падзей 1917 года.
Алег Латышонак пад час інтэрв'ю. Скрын відэа TOK_talk / YouTube
На пытанне пра сваё стаўленне да 1917 года ў гісторыі Беларусі прафесар Латышонак заўважыў, што адказ залежыць ад таго, якую рэвалюцыю мець на ўвазе:
«Фактычна развал царскай імперыі стварыў магчымасці стварэння Беларусі. Але чым старэйшым станаўлюся, тым больш думаю, што лепей бы ўжо гэты цар быў (і Расія памалу развівалася ў еўрапейскім напрамку), чым бальшавіцкая рэвалюцыя».
Як тлумачыць Латышонак, дзясяткі мільёнаў людзей загінулі ў выніку наступных падзей. «Пазбавілі нас усіх элітаў, таму не можам падняцца. Мы пляцемся ва ўсіх сусветных рэйтынгах даверу да іншых людзей, свабоды на самым канцы. Гэта проста жах».
Глядзіце цалкам:
Чытайце таксама:
У выніку лютаўскай рэвалюцыі 1917 года царызм у Расейскай імперыі быў зменены не на бальшавізм, а на буржуазную рэспубліку.
Але часовы урад зрабіў прынамсі тры памылкі:
1.Трэба было выходзіць з бессэнсоўнай вайны, якую Расея не цягнула.
2.Трэба было разваліць Расейскую імперыю, як гэта цягам XX ст. адбылося альбо было зроблена са ўсімі каланіяльнымі імперыямі Еўропы. Ельцын у 1990х паўтарыў гэту памылку, і тую ж памылку збіраецца паўтарыць сучасная расейская ліберальная апазіцыя.
3.Адразу пасля абрынання царызму было створанае дваеўладдзе, і для яго пераадольвання трэба было як мага хутчэй правесці выбары і пачаць будаваць інстытуты дэмакратычнай дзяржавы. Гэты працэс быў зацягнуты, за гэты час урад Керанскага страціў папулярнасць і па сутнасці страціў кіраванне краінай, а былыя маргіналы - бальшавікі Леніна стварылі кааліцыю з левымі эсэрамі і анархістамі, што дазволіла здзейсніць ім двухэтапны узброены пераварот - спачатку абрынуць часовы урад, а праз 2 месяца разагнаць Усерасейскі устаноўчы сход, выбары ў які кааліцыя бальшавікоў і іхных хаўруснікаў прайграла.