Знайсці
14.03.2024 / 20:075РусŁacБел

Каардынацыйная рада вырашыла выбраць новага кіраўніка

Каардынацыйная рада прыняла рашэнне пераабраць свайго спікера, каб новы лідар займаў пасаду да выбараў, прызначаных на 25 траўня. Для гэтага сярод яе членаў арганізуюць галасаванне.

Андрэй Ягораў

Фракцыі Каардынацыйнай рады вылучылі тры кандыдатуры: акрамя цяперашняга лідара Андрэя Ягорава, гэта Аляксандр Паршанкоў і Вольга Павук.

«У сувязі з тым, што галасаванне за віцэ-спікера асобна не прадугледжана, і ім становіцца другі па колькасці галасоў кандыдат на пасаду спікера, гэта галасаванне будзе таксама за абранне новага віцэ-спікера», — гаворыцца ў прэс-рэлізе КР.

Гэта азначае, што Андрэй Ягораў на чале структуры можа і застацца надалей, а вось цяперашні віцэ-спікер, блогер Ян Рудзік, не вылучаны кандыдатам у спікеры, дакладна сваю пасаду страціць.

Напярэдадні Каардынацыйная рада ўзгадніла дакумент, які рэгулюе выбарчы працэс, і накіравала яго на зацвярджэнне Святлане Ціханоўскай. 

Чытайце таксама:

Новыя разборкі: Балкунец і кампанія выйшлі з аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду, бо іх прапановы не пачулі

Рудзік удакладніў пазіцыю: беларуска не інкубатар, унёсак у супольную справу можа быць розным

Блогер Рудзік пажадаў на 8 Сакавіка жанчынам нараджаць болей і патлумачыў чаму

«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3
15.03.2024
Пачакайце, наколькі я памятаю, паўнамоцтвы КР сконьчыліся амль месяц таму. А выбараў новых чальцоў не адбылося. Ну і што - зараз людзі без паўнамоцтв, якіх мы не абіралі будуць галасаваць за іншых людзей, якіх мы не ведаем, а потым выступаць ад нашага імя? Ну не, ідзіце лесам. Чым тады КР лепей за лукашэнкаўскі табар?
0
Работяга/адказаць/
15.03.2024
ОПОМНИТЕСЬ!!! Это же совок олдскульный! Выдвинули- согласовали- вице спикер-утвердили В каком году живете? Чем вы занимаетесь? Откуда деньги? В костюмах при параде, помещения снимаете, вы кто вообще такие? Провокаторы переодетые? Как же далеки вы от народа….
15.03.2024
Чаму не прапусцілі каментар, у якія прыгадвалася "танцы" вакол квот для жанчын у выбары ў КР, якія прапіхвалі радыкальныя феміністкі і неамарксісты, пры чым шмат месяцаў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031