Супрацоўніцу «Беларусбанка» асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за публікацыю пра Лукашэнку
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 5 лютага асудзілі Алу Вялікую паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), даведалася «Вясна».
Здымак ілюстрацыйны
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на старонцы ў фэйсбуку пакінула паведамленне з фотаздымкам Лукашэнкі і спасылкай на анлайн-платформу Change.org.
На думку суда, у тэксце па спасылцы былі «ілжывыя выдумкі і абвінавачванні Лукашэнкі ў асабліва цяжкім злачынстве». Ала цалкам прызнала віну. Як сцвярджаецца, яе вылічылі падчас маніторынгу сілавікамі публікацый у фэйсбуку.
Да абвяшчэння прысуда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Ала Вялікая працуе вядучым спецыялістам у «Беларусбанку».
Чытайце таксама:
Мінчанку асудзілі за перашкоду ў правядзенні ператрусу
У Беларусі ўжо 185 экстрэмісцкіх фармаванняў
Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі