Знайсці
14.03.2024 / 13:052РусŁacБел

У Беларусі ўжо 185 экстрэмісцкіх фармаванняў

МУС прызнала 185-м фармаваннем тэлеграм-канал «Празрысты Магілёў».

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-канал «Празрысты Магілёў».

У пастанове МУС гаворыцца пра групу грамадзян «з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў рэсурсаў месенджара Telegram «Празрысты Магілёў».

У адпаведны пералік МУС унесены канал, чат і бот у Telegram з такой назвай. Таксама згадваецца лагатып у выглядзе «аднайменнага надпісу чырвонага колеру на белым фоне».

«Празрысты Магілёў» стаў 185-м фармаваннем у пераліку МУС.

У Беларусі да экстрэмісцкіх фармаванняў адносіцца ўсё, што выклікае нязгоду ва ўладаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама. Вінавацяць ва ўдзеле ў праграме «Кадравы рэзерв»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Cамотны вандроўнік/адказаць/
14.03.2024
Таксама згадваецца лагатып у выглядзе «аднайменнага надпісу чырвонага колеру на белым фоне».


А ў Глыбокім усе коміны на прадпрыемствах пафарбаваныя ў бел-чырвона-белыя колеры! Ну, хаця б, на кацельні малочна-кансервавага камбіната, ды яшчэ комін на гародніна кансервавым заводзе [Праўда, завод гэты ляснуў гадоў 15 таму, але ж, комін на кацельні застаўся!], як раз насупраць глыбоцкай мянтоўкі!
А яшчэ, увесну, пад час суботніка, бардзюры насупраць райвыканкама, фарбуюць у б/ч/б колеры! Ды і вялікая "Пагоня" размешчана на раённай "Дошцы пашаны"! Во, здрада!
0
на скотном дворе/адказаць/
14.03.2024
Боже мой, объявили бы разрешёнными советскую белоруссию, её телеграм-канал и тв канал БТ1, остальное закрыли и запретили.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031