Знайсці
14.03.2024 / 11:2410РусŁacБел

«Радыё Ўнэт» спыніла вяшчанне праграм на беларускай мове

«Радыё Ўнэт» заявіла пра часовае спыненне вяшчання праграм на беларускай мове. Прычына — у адсутнасці фінансаў. 

«На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі. Такім чынам, мы былі вымушаны часова прыпыніць нашую працу. Дзякуй нашым слухачам і гасцям праграм. Верым у лепшае. І яшчэ пачуемся!» — гаворыцца ў заяве.

«Радыё Ўнэт» пачало працу 11 лістапада 2020 года і сфармавалася з журналістаў, якія з-за рэпрэсій былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.

Беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт» з’яўляецца часткай польскага Radio Wnet і выходзіць у эфір кожны будні дзень раніцай і ўвечары. 

Эфір «Радыё Ўнэт» ствараецца беларускай рэдакцыяй у супрацоўніцтве з польскімі студыямі Radio Wnet у Варшаве, Кіеве, Вільні і Львове, а карэспандэнты Радыё Ўнэт працуюць у Польшчы, Украіне, Літве і Швейцарыі.

Чытайце таксама:

«Няпраўда, што грошы на «Белсат» скарацілі ўдвая» — МЗС Польшчы

«Што значыць, што мне хопіць кіраваць?» Былая кіраўніца «Белсата» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакінуць канал

«Каманда не будзе аспрэчваць лідарства Дзікавіцкага, але за ім будуць прыглядаць». Ці зменіцца «Белсат» з новым кіраўніком

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
19
Абуральна
3
1
PiS to Polska /адказаць/
14.03.2024
Как туск добрался до власти все беларуское отрезали напроч. При ПиСе на польском радио регулярно бывали интервью с беларускими политиками и общественными деятелями. А теперь руснявые появляются а беларусов нет. 
0
PiS to Polska /адказаць/
14.03.2024
Стратегия, ПНХ, я с тобой обьединяться не собираюсь ни при каких обстоятельствах. 
15.03.2024
PiS to Polska , каментар, які не апублікавалі.

PiS to Polska, пры ўсіх грахах PiS, многія беларусы хіба падумалі, што вульгарныя крычалкі супраць PiS з інста ці варшаўскіх вуліц - гэта модна ды атрымалі тое, за што так змагаліся ў інтэрнэтах. Бо зусім не ведалі пра ранейшыя афёры PO, якая таму праіграла ў 2015.

Але больш цікава, што многія беларусы цяпер радуюцца, што знішчаюцца беларускія праекты ў духу "на зло PiS". А тыя, якія так тапілі супрць ужо нешта не хочуць акцэнтаваць якая цяпер улада. І нешта не збіраюцца адмаўляцца ад віз і дазволаў на жыхарства ў Польшчы, якія пры "страшным" PiS атрымалі 😁
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031