Знайсці
14.03.2024 / 10:242РусŁacБел

Палітык, якую раней называлі «сяброўкай Пуціна», жорстка раскрытыкавала Расію за вайну

«Украінскай нацыі, якая падверглася агрэсіі, мы абавязаныя нашай павагай і падтрымкай… Гэта дзякуючы гераічнаму супраціву ўкраінскага народа Расія пацярпела паразу», — заявіла Марын Лё Пэн.

Марын Лё Пэн. Фота: Daniel Cole / AP

Былая лідарка французскага правапапулісцкага «Нацыянальнага аб'яднання» Марын Лё Пэн, якая мела даўнюю рэпутацыю «сяброўкі Пуціна», нечакана жорстка раскрытыкавала Расію за вайну падчас дэбатаў у парламенце ў падтрымцы Украіны, піша «Еўрапейская праўда».

З трыбуны Нацыянальнай асамблеі Лё Пэн канстатавала, што поўнамаштабным нападам на Украіну 24 лютага Расія «развязала вайну на парозе ЕС і самы драматычны геапалітычны крызіс за апошнія 20 гадоў», і нагадала пра тысячы загінулых і пацярпелых, мільёны людзей, якім давялося бегчы са сваіх гарадоў і вёсак.

«Украінскай нацыі, якая падверглася агрэсіі, мы абавязаныя нашай павагай і падтрымкай… Гэта дзякуючы гераічнаму супраціву ўкраінскага народа Расія пацярпела паразу», — заявіла Марын Лё Пэн.

Яна адзначыла, што Францыя аказвае Украіне падтрымку і ў выглядзе прытулку для ўкраінцаў, якія з-за вайны з'ехалі за мяжу, і ў выглядзе матэрыяльнай дапамогі, у тым ліку зброяй, і Францыя «не павінна чырванець» з нагоды аказанай падтрымкі.

Адначасова Лё Пэн раскрытыкавала словы прэзідэнта Эманюэля Макрона пра тое, што ён не выключае патэнцыйнай прысутнасці войскаў заходніх саюзнікаў на тэрыторыі Украіны ў будучыні.

«Выклікаўшы гэтым хвалю пярэчанняў многіх сталіц адносна адпраўкі войскаў, Макрон у выніку, на жаль, дадаў упэўненасці Уладзіміру Пуціну», — заявіла Марын Лё Пэн, дадаўшы, што «лепшая стратэгічная двухсэнсоўнасць — гэта цішыня».

Таксама яна абвінаваціла Макрона ў «інструменталізацыі» вайны ва Украіне для сваіх электаральных мэтаў.

«Атрымліваецца, што вы альбо за Макрона, альбо вас абвінавачваюць у тым, што вы прапуцінскія», — заявіла яна.

Пры гэтым партыя Лё Пэн падчас галасавання ў Нацасамблеі ўстрымалася. Перад дэбатамі цяперашні лідар Нацаб'ядання Жардэн Бардэла расказваў, што ў цэлым яны за падтрымку Украіны, але да пэўных «чырвоных ліній».

За падтрымку двухбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве па бяспецы Францыі і Украіны прагаласавалі 372 дэпутаты ніжняй палаты французскага парламента, супраць выступілі 99. Галасаванне не мае абавязковай сілы.

Чытайце таксама:

Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў

«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць». У ЗША адрэагавалі на заклікі Макрона

Кіраўнік МЗС Польшчы ацаніў ініцыятыву Макрона: Пуцін будзе пытаць сябе, які наш наступны крок

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
2
2
Янка/адказаць/
14.03.2024
«Атрымліваецца, што вы альбо за Макрона, альбо вас абвінавачваюць у тым, што вы прапуцінскія», — заявіла яна.

Дэмагогія. Нават Украіна пакуль не патрабуе дапамогі ў выглядзе іншаземных вайскоўцаў, але яна настойвае на пастаўках зброі, амуніцыі і фінансавай падтрымцы для выканнання функцый дзяржкіравання ва ўмовах надзвычайнвй эканамічнай сітуацыі ваеннага часу.
14.03.2024
Што Лё Пэн, што Макрон, што іншыя. У Францыі ніколі не было сапраўднага разумення расейскай пагрозы, яны лічылі, што мы ў нашай частцы Еўропы русафобы ды захапляліся г.зв. расейскай культурай, якая вынішчала нашу і іншыя.

У V Рэспубліцы хутка выбары, вось і ўсё.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930