Знайсці
03.03.2024 / 09:0110РусŁacБел

Трамп выйграў кокусы ў трох штатах

Дональд Трамп лёгка перамог на рэспубліканскіх кокусах у Мічыгане, а таксама ў штатах Місуры і Айдаха, піша BBC.

 Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Chris Carlson

Кокусы — сход прыхільнікаў і членаў партыі. У адрозненне ад праймерыз, якія праводзяць улады Штатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, кокусы ладзіць партыйны апарат. Ад іх вынікаў залежыць галасаванне за кандыдата ў прэзідэнты на зʼездзе (ён пройдзе летам). 

Ва ўсіх трох штатах Трамп разграміў Нікі Хэйлі, свайго апошняга суперніка на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі, наблізіўшыся да таго, каб стаць кандыдатам. 

Па даных Рэспубліканскай партыі штата, у Мічыгане Трамп апярэдзіў Хэйлі ва ўсіх 13 акругах, якія прымалі ўдзел у кокусах па вылучэнні кандыдатаў. Ён перамог, атрымаўшы амаль 98% падтрымкі (1575 галасоў супраць усяго 36 за Хэйлі). 

У Хэйлі заканчваецца час, каб змяніць ход гонкі за вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі. «Супераўторак» 5 сакавіка — самы важны дзень праймерыз, калі будуць галасаваць 15 штатаў. 

Маючы за плячыма перамогі ў Аёве, Нью-Гэмпшыры, Невадзе, Віргінскіх астравах ЗША, Паўднёвай Караліне, а цяпер яшчэ і ў Мічыгане, Місуры і Айдаха, Трамп стаў бясспрэчным лідарам гонкі, а Хэйлі трымаецца дзякуючы падтрымцы з боку спонсараў, зацікаўленых у альтэрнатыве былому прэзідэнту.

Чытайце таксама:

Трагедыя ў Газе: больш за 110 палесцінцаў загінулі ў цісканіне і пад коламі грузавікоў з гуманітарнай дапамогай

«Усё цудоўна». 81-гадовы Байдэн здаровы і энергічны, заявіў яго лекар пасля медагляду

Расія мае план вайны з Кітаем — FT

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
1
бабруйчанін/адказаць/
03.03.2024
Чел, ))) Падобныя на цябе у 94 на чамаданах з квітком у кішєні да Штатау галасілі за Агєєла )) Іньшыя у Ізраіль каму ні пашчасціла..мець прамых родзічей .Эмігранты за " свабодай выбара" сартоу калбас)))
0
Курт/адказаць/
04.03.2024
Трамп прыдзець, парадах навядзець, фабрыки запустить, инфляцыю пабидзиць. Рудаму дзеду 77 гадкоў, на 2 гады старэй за пакойнага Леаніда Ільіча.
0
бабруйчанін/адказаць/
04.03.2024
Курт, Ен з блоХершамі з партыйнай касы разлічваеца ..Настарасць адарвеуца усе бардєлі яго..Але і Байдєн такая сабе " замена" К Усцінау))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031