Знайсці
21.02.2024 / 19:467РусŁacБел

Беларускую мову лічаць роднай 54,1% насельніцтва Беларусі

Да Дня роднай мовы Нацыянальны статыстычны камітэт нагадвае, што 54,1% цяперашняга насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай.

Згодна з данымі перапісу 2019 года, беларускую мову на захадзе краіны прызнаюць роднай больш людзей, чым на ўсходзе. Найлепшыя паказчыкі ў Брэсцкай вобласці — 77% апытаных, у Мінскай і Гродзенскай — 59,5% і 54,5% адпаведна.

У Гомельскай вобласці беларускую мову назвалі роднай 47%, у Магілёўскай — 46,1%, у Віцебскай — 45,3% апытаных.

Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, што лічыць беларускую мову за родную, складаюць людзі, старэйшыя за 70 гадоў — 13,4%. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэта 9,6%, ад 60 да 64 гадоў — 9,4%.

Сярод тых грамадзян Беларусі, якія паводле свайго самавызначэння ідэнтыфікуюць сябе як беларусаў, як родную беларускую мову ўспрымаюць 61,2%. 

Чытайце таксама:

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Кацярына Хольцапфэль-Варажун: У Аўстрыі перавучыла сына на беларускую за паўгода

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
0
0
жэўжык/адказаць/
22.02.2024
Мова, гэты перапіс насельніцтва рабілі да 2020-га і 2022-га гадоў. З таго часу штосьці магло і змяніцца.
1
Питон/адказаць/
25.02.2024
но 99.99999% говорят на русском.. это как понимать?
0
Элементарна/адказаць/
27.02.2024
Питон, "Асоба, што не валодае мовай народу, на зямлі якога жыве, - гэта госць, або
акупант, або раб акупанта" (прып. К.Марксу) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031