У Інданезіі ў футбаліста ўдарыла маланка проста падчас матчу ВІДЭА
30-гадовага футбаліста клуба «Персікас Субанг» забіла ўдарам маланкі падчас таварыскага матчу, паведамляе мясцовы партал ASTV.
Фота ілюстрацыйнае
На кадрах відаць, як у футбаліста падчас гульні ўдарыла маланка, пасля чаго адзін яшчэ адзін гулец страціў прытомнасць, а другі прысеў на газон.
Seorang pria asal Subang tewas tersambar petir saat bermain sepakbola di Lapangan Stadion Siliwangi, Kota Bandung, Jawa Barat, Sabtu (10/2/2024) Sore tadi.#viral#viralindo#indoviral#indopic.twitter.com/nEJFbHLYNP
Мужчыну экстранна шпіталізавалі, але ён памёр у бальніцы.
Паведамляецца, што гэта не першы выпадак, калі ў полі на стадыёне «Сілівангі» ўдарае маланка.
Чытайце таксама:
Самы хуткі марафонец у свеце загінуў у аўтакатастрофе
Вынеслі прысуд беларусу, які год таму насмерць збіў раварыстку ў Познані
Стральба на рынку ў Руставі (Грузія): чацвёра забітых, адзін паранены