Знайсці
14.01.2024 / 11:044РусŁacБел

Ці адступяць халады на наступным тыдні? Прагноз надвор’я

Тэмпературныя арэлі будуць разгойдвацца ў Беларусі з 15 па 21 студзеня. Пра гэта сіноптык Дзмітрый Рабаў распавёў у праграме «Метэагід». Як адзначыў Рабаў, адліга будзе рэзка мяняцца маразамі і наадварот. Тэмпература паветра чакаецца ў сярэднім на 3-6 градусаў ніжэйшай за норму.

Пачнецца тыдзень з адзнакі -1 градус. У аўторак, 16 студзеня, стане халадней — ад -3 да -9. Ночы будуць не надта марознымі — ад 0 да -7 градусаў.

У сераду, 17 студзеня, ноччу будзе ўжо ад -6 да -15 і без ападкаў. А днём пацяплее — сіноптык прагназуе ад -2 да -6, плюс дабавіцца слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца.

У чацвер, 18 студзеня, вызначаць надворʼе ў Беларусі будзе чарговы атлантычны цыклон з Заходняй Еўропы. Ён прынясе снег, тэмпературу і ноччу і днём ад -2 да -7. У пятніцу днём, 19 студзеня, прагназуецца ад -5 па захадзе да -11 па паўночным усходзе.

У выхадныя маразы ўзмоцняцца. Магчымы невялікі кароткачасовы снег. Уначы ў суботу ад -8℃ па паўднёвым захадзе да -19℃ па паўночным усходзе, у нядзелю яшчэ на 3-5 градусаў халадней, у сярэдзіне дня ў суботу ад -2 да -8℃, у нядзелю да -7℃.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
1
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
14.01.2024
Пару гадоў таму НН пісала, што сп. Рабава выгналі з адказнага за Надвор'е... І тое надвор'е  неяк і наладзілася... Я нават пару разоў схадзіў на зімнюю рыбалку... Цяпер ізноў з'явіўся той Рабаў і з надвор'ем стала абы што! Ганіце вы ўжо таго Рабава канчаткова!
0
Вінегрэт/адказаць/
14.01.2024
Юзік са станцыі Крулеўшчына, да, сейчас тунец клюёт хорошо.
0
Жвір/адказаць/
14.01.2024
Вінегрэт, тунец ? У беларускіх вадаёмах ? Клюе ? Вы, падобна, сапраўдны рыбак, у адрозьненьне ад Юзіка...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031