Знайсці
08.01.2024 / 10:584РусŁacБел

У Мінску цяпер каля нуля. І гэта не жарт, і не памылка

Уся рэч у шкале.

Тэмпература паветра паводле Цэльсія і Фарэнгейта. Фота: Wikimedia Commons

У Мінску ў 10:45 было 18°С марозу паводле шкалы Цэльсія. Але калі перавесці ў шкалу Фарэнгейта, гэта будзе 0,4°F (-18 х 9 / 5 + 32 = 0,4°F).

Гэтую методыку падліку прыдумаў у 1724 годзе нямецкі навуковец Габрыэль Фарэнгейт. 

На шкале Фарэнгейта тэмпература раставання лёду роўная +32°F, а тэмпература кіпення вады +212°F (пры нармальным атмасферным ціску).

Дыяпазон 0…+100°F па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону -17,8…+37,8°C па шкале Цэльсія. Нуль па шкале Фарэнгейта вызначаўся па тэмпературы сумесі вады, лёду і хларыду амонію (адпавядае прыкладна -17,8°C).

Нармальная тэмпература чалавечага цела па шкале Цэльсія роўная +36,6°C, а па шкале Фарэнгейта — +97,88°F. Шкалы Цэльсія і Фарэнгейта перасякаюцца ў кропцы -40 адзінак, дзе паказваюць на аднолькавую тэмпературу. 

Шкала Фарэнгейта была прынятая ў англамоўных краінах да 1960-х гадоў, а цяпер засталася толькі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася

Сіноптыкі асцярожна намякнулі, калі адступяць халады

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
2
1
Джузэппэ/адказаць/
08.01.2024
І дзе гэта вы знайшлі -18 С° ? У мяне сёньня раніцою было -27 ! І потым, навошта тыя 9/5 ? Памнажайце на 1,8 і не дурыце галавы з тымі дробамі. Дарэчы, Фарэнгейт ня толькі ў ЗША прыняты. Калі вы павязеце нафту ў П.Карэю, Кітай, Сінгапур ці яшчэ туды-сюды шмат куды, там пры падліку ейнай колькасьці таксама будуць ужываць шкалу Фарэнгейта.
0
пофіг/адказаць/
08.01.2024
а я выйшла ў мокрых штанах... па дарозе абсохлі
08.01.2024
Труба ж пісаць 0,4 ⁰F, калі вы пра Фарэнгейты пішаце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031