Знайсці
03.01.2024 / 13:511РусŁacБел

У Гродне мужчына даваў падлеткам пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі. Экспертыза паказала, што зброя была баявой

У верасні гэтага года ў адным з гродзенскіх двароў на вуліцы Шчорса падпіты мужчына вынес на вуліцу пнеўматычную вінтоўку. Зброю ён уручыў падлеткам, якія практыкаваліся ў стральбе па слоіках. Відавочцы выклікалі міліцыю. Але калі прыйшла экспертыза зброі, стала зусім не да жартаў.

Аказалася, што мужчына ўчыніў у двары шматпавярхоўкі стральбу з баявой зброі.

У канструкцыю звычайнай пнеўматыкі ім былі ўнесены змены, піша выданне NewGrodno. У тым ліку ён замяніў пускавую спружыну на баявую. Яе магутнасць павялічылася з 3 Дж да 11,6 Дж, што ўжо не дазваляе зброі звацца пнеўматычнай. З такой магутнасцю яе выкарыстанне дазволена толькі ў спецыяльных цірах.

Суд Кастрычніцкага раёна горада Гродна прыгаварыў мужчыну да 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вінтоўку канфіскавалі. Прысуд пакуль не набыў законнай сілы.

Чытайце таксама:

У Гродне п'яны мужчына зладзіў майстар-клас па стральбе проста на дзіцячай пляцоўцы

У Мазыры жанчына страляла спачатку па бутэльках, а пасля па падлетках

У Быхаве 14-гадовы школьнік жартам стрэліў у таварыша з пнеўматыкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Мець зброю - права вольнага чалавека/адказаць/
03.01.2024
Лукашысты нават рагатак баяцца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930