Знайсці
01.12.2023 / 21:569РусŁacБел

Як часта трэба мяняць ручнік?

Ручнік, якім вы карыстаецеся пасля душа, не такі чысты, як вы думаеце. Бактэрыі і мікробы паўсюль.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Thibault Camus

Для многіх людзей штотыднёвая замена ручнікоў норма. Вы ж цалкам чысты/-ая пасля прыемнага, гарачага душа — то ж і ваш ручнік павінен быць такім некаторы час, так жа ж? Нягледзячы на ​​тое, што ваша цела адчувае сябе цудоўна свежым, звычайны ручнік збірае дзясяткі мільёнаў мёртвых клетак скуры разам з любымі грыбкамі і бактэрыямі, якія здолелі перажыць разам з вамі мыццё. А паколькі палавыя органы таксама ўступаюць у кантакт з ручнікамі, то і выдзяленні арганізма таксама могуць хутка пераносіцца на ручнік.

Вось яшчэ трохі солі на рану: часта ў ванных пакоях унітаз знаходзіцца не так далёка ад душа, і вядома, што кроплі туалетнай вады пры змыванні могуць пырскаць даволі высока і далёка, ставячы пад пагрозу ў тым ліку і ваш вільготны ручнік.

Калі ж казаць пра вільготнасць, якая відавочна частая з’ява ў ванным пакоі, то трэба памятаць, што ў кожны момант, калі ручнік не сушыцца, мікробы бесперапынна размнажаюцца. Вільготная атмасфера проста ідэальная для стымулявання росту цвілі і іншых непажаданых рэчываў.

На шчасце, догляд і абслугоўванне ручнікоў — зусім не ядзерная фізіка. Эксперты рэкамендуюць вешаць ручнік такім чынам, каб ён мог цалкам высахнуць (гэта значыць не пакідаць яго мокрым на кафлянай падлозе і не вешаць яго ў скамячаным выглядзе).

Таксама спрыяйце цыркуляцыі паветра і больш хуткаму высыханню, адчыняючы акно або ўключаючы выцяжку ў ваннай. Калі ў нейкі момант ручнік пачынае пахнуць — гэта відавочна не натуральны водар ручніка, а цвіль; і ручнік абавязкова трэба папраць.

Нават калі вы выконваеце ўсе гэтыя крокі, не карыстайцеся адным і тым жа ручніком больш за тры разы. Абавязкова выкарыстоўвайце цёплую або гарачую ваду з мыйным сродкам, калі мыеце ручнік, пажадана з адбельвальнікам.

З кухоннымі ручнікамі асобная гісторыя. Яны могуць уступаць у кантакт з некаторымі даволі падступнымі бактэрыямі, напрыклад, кішачнай палачкай. Выданне Howstuffworks раіць пасля кожнага выкарыстання праць іх у машыне (калі гэта магчыма, з антыбактэрыйнай або дэзынфікуючай праграмай) або, па меншай меры, апускаць ручнікі паміж выкарыстаннямі ў разведзены росчын адбельвальніка і даваць ім прасохнуць.

Чытайце таксама:

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе

Што такое «сіндром смажанага рысу»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
2
1
Яніна/адказаць/
02.12.2023
Улад, Так. А ў беларускай мове, як вядома, пераважае фанетычны прынцып у арфаграфіі
1
Гігіеніст/адказаць/
02.12.2023
Усё слушна. Але беларусы, якія адсядзелі ці сядзяць у перапоўненых камерах без ручнікоў, мыла і туалетнай паперы, толькі горка ўсміхнуцца.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
03.12.2023
Яніна, У суботу Янка ехаў ля ракi, Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi. - Пакажы, Алена, броды земляку, Дзе тут пераехаць на канi раку. - Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды, Не муцi мне толькi чыстае вады. Ў маркоцi Янка галавой панiк, Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк. - Янка, мой саколiк, памажы кутчэй, Хоч плыве, знiкае ручнiчок з вачэй. - Любая Алёна, я ж вады баюсь. Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь. Супынiўся гнедый пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над ракой. Стала цыха-цыха на усёй зямлi... Па рацэ далёка ручнiкi плылi.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031