Знайсці
10.11.2023 / 23:594РусŁacБел

Высветлілася, колькі будзе каштаваць ўстаноўка чыпа Neuralink ад Ілана Маска для звычайных людзей

Агенцтва Bloomberg азнаёмілася з дакументамі, якія былі прадстаўлены інвестарам праекта Neuralink, які ўзначальвае Ілан Маск. У справаздачы пазначаны кошт і колькасць запланаваных аперацый па імплантацыі чыпаў на некалькі гадоў наперад.

Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Паводле дакументацыі інавацыйнай кампаніі Neuralink, якая распрацоўвае аднайменныя мазгавыя чыпы для людзей, адна аперацыя па імплантацыі прылады будзе ацэньвацца ў 10,5 тысячы даляраў з чалавека, што ўключае ў сябе абследаванне, ўсталёўку і кошт самаго чыпа.

А страхавыя кампаніі будуць плаціць па 40 тысяч даляраў, перадае Bloomberg.

Усяго будзе праведзена 22 820 хірургічных аперацый да 2030 года, што, па падліках Neuralink, павінна прынесці да 100 мільёнаў даляраў прыбытку.

  • Усё пачнецца ў 2024 годзе, за які кампанія плануе здзейсніць 11 імплантацый.
  • У 2025 годзе колькасць аперацый будзе павялічана да 27, а ў 2026-м — да 79.
  • Затым колькасць патэнцыйных кліентаў павінна вырасці да 499 у 2027 годзе, што пацягне за сабой 22 204 аперацый з 2028 па 2030 год.

«Аперацыямі, акрамя прафесійных хірургаў, будзе займацца і асобны хірургічны робат, які будзе адказваць за пазбяганне крывацёку ў пацыентаў. Чакаецца, што ўвесь працэс зойме некалькі гадзін, уключаючы 25 хвілін на імплантацыю самаго чыпа ў мозг чалавека», — піша Bloomberg.

Прататып мазгавога чыпа Neuralink, які будзе імплантавацца людзям. Фота: Damien Maloney / Bloomberg Businessweek

Агенцтва дадае, што пасля аперацыі да галавы пацыента будуць прымацоўваць маленькі пульт-камп'ютар памерам з кубік лёду, каб чалавек мог карыстацца і кіраваць чыпам у мозгу. Акамулятара Neuralink будзе хапаць на некалькі гадзін з магчымасцю бесправадной падзарадкі пры дапамозе спецыяльнай фірменнай кепкі.

Нагадаем, што раней тэхналогія Neuralink прайшла паспяховае тэставанне на малпах.

У кампаніі спадзяюцца, што з дапамогай новых мікрачыпаў стане магчымым лячэнне такіх захворванняў, як параліч і слепата. Таксама мяркуецца, што яны дапамогуць людзям з абмежаванымі магчымасцямі больш шырока выкарыстоўваць камп'ютары і іншыя новыя тэхналогіі.

Адна з функцый чыпаў — інтэрпрэтацыя генераваных мозгам сігналаў і перадача інфармацыі на прылады праз Bluetooth.

На думку Ілана Маска, уладальніка кампаніі Neuralink, новая распрацоўка асабліва важная на фоне засцярогаў, што штучны інтэлект можа аднойчы замяніць людзей у розных галінах жыцця. Чып можа стаць сапраўдным і моцным камп'ютарам у галаве чалавека.

Чытайце таксама:

Мама Маска адмяніла яго бой з Цукербергам

Ілан Маск уступае ў гульню са штучным інтэлектам. Яго новая кампанія пачынае працу над стварэннем ШІ

«Беларускі старлінк» сапраўды існуе. Праўда, ён не беларускі, а франка-італьянскі. І не старлінк, а танны аналаг. Вось як ён працуе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
5
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
11.11.2023
а сабе ён установіць?
1
Офтальмолог в очках/адказаць/
11.11.2023
дочка Максима Дизайнера, ишь чего захотела. 
2
Рыгор/адказаць/
11.11.2023
Калі б не тэставалася на жывёлах, я бы падумала, ці ставіць сабе. А так чым гэтыя іннаватары лепш за вампіраў з вусцішаў, якія жывуць за кошт чалавечай крыві, прыносячы пакуты і смерці людзям.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031