Знайсці
30.09.2023 / 16:4649РусŁacБел

Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала, што сустракаецца з дзяўчынай Надзяй, з якой пазнаёмілася ў Лондане. Камінг-аўт вядомая спартоўка зрабіла падчас кулінарнага шоу «Ператрэм з Халезіным».

Скрыншот з відэа

«У Беларусі мне ніколі не прыходзіла ў галаву быць адкрытай. Маўляў, вось я ў адносінах з дзяўчынай. Але цяпер усё ідэальна супала. У Лондане я сустрэла Надзю. У самым афігенным горадзе, дзе людзі настолькі талерантныя адно да аднаго, — сказала Кацярына Сныціна. —

Мае сябры, сям'я заўсёды ведалі, калі была з кімсьці ў адносінах. У маім коле не было праблем. Але дзяліцца гэтай інфармацыяй з іншымі не хацелася на ўнутраным узроўні».

На перадачы Кацярына пачаставала дзяўчыну блінцамі, адзначыўшы, што гэта Надзіны любімыя.

Нядаўна баскетбалістка заявіла, што заканчвае прафесійную кар'еру і цяперашні сезон будзе апошнім. Кацярына Сныціна другі год запар гуляе за каманду «Лондан Лаянс». У 2007-м спартоўка была бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы.

Чытайце таксама:

Ад біксі да шэгі. Трэндавыя прычоскі беларускіх зорак

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Мы «павінны» дзяржаве? Тады і дзяржава мне павінна». Сныціна — пра чыноўнікаў, сваю краму мерчу і тое, чаму верыць у перамогу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
72
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
01.10.2023
Simp, дык гэта зноў жа іх справа. не?
чаму святары так упарта ўвесь час лезуць у чужы ложак?
яны, прабачце, вычварэнцы? ці што?

02.10.2023
мінусоўшчыкі, між іншым, учора быў Международный день права на богохульство (International Blasphemy Rights Day)
не паважаеце міжнародныя святы? пох вас накажа)
0
Валентин/адказаць/
02.10.2023
Лондон самое хорошее место для таких дел.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031