Знайсці
29.09.2023 / 21:4030РусŁacБел

Шукаем рускамоўнага аўтара для тыктока і журналіста для працы ў відэа

«Наша Ніва» мае новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app

1) Чалавека, які хоча рабіць тыктокі (гэтым разам трэба рускамоўны)

Задача — і пісаць тэксты для тыктокаў, і здымацца. Базавыя патрабаванні — трэба быць добрым апавядальнікам, умець апісваць падзеі, фармуляваць навіны і, безумоўна, добра трымацца ў кадры. Патрэбныя разуменне інфармацыйнага кантэксту, адчуванне важнага ці цікавага. 

2) Журналіста, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў

Нам патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то пішыце нам з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый.

3) Маеце ідэі сваіх праграм у тыктоку і ютубе?

Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць. 

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
4
3
Вероятный/адказаць/
30.09.2023
Аб'ектыўна, тыя сінепашпартныя, што ня здольныя чытаць беларускай - гэта не беларусы. 
2
Аб'ектыўна/адказаць/
01.10.2023
Вероятный, хай так, але большасць "сінепашпартных" чытае навіны па-руску.
1
Данііл/адказаць/
01.10.2023
жэўжык, мне 28 гадоў сёння. Мой родны горад - Мінск. Усе жыццё амаль я там пражыў, і толькі два чалавека сустрэў, хто размаўляў, намагаўся размаўляць па-беларуску. Вучылі так сабе і цікавасці ні ў каго вакол не было і я не бачыў. А як увага звяртаецца? 70 на 30, 70% беларускай мовы і 30 на рускай. Праз рускамоўные глядзяць беларускамоўные.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031