Знайсці
07.09.2023 / 11:416РусŁacБел

Вядомае і многімі любімае віно Прасека можа цалкам знікнуць з-за глабальнага пацяплення

Любіце бавіць час з келіхам Прасека ці Гран Кру? Ужо неўзабаве мы можам пазбавіцца магчымасці піць гэтыя напоі. Усё з-за дэградацыі глебы ў горных раёнах планеты (дзе вырошчваюцца патрэбныя сарты вінаграду) і частых пераменаў надвор'я.

Два келіхі пеністага белага віна Прасека разам з закускамі. Фота: Elena Noviello / Getty Images

Італьянскія навукоўцы лічаць, што змена клімату пагражае знікненнем Прасека і іншых папулярных еўрапейскіх вінаў, перадае Euronews.

«Вінаград, з якога робіцца гэтае віно, расце ў горных раёнах Італіі. Ён меншы памерам, ягады менш вадзяністыя і маюць тоўстую скурку. Гэта надае напою асаблівы смак і інтэнсіўны водар.

Аднак ураджайнасць ягад штогод зніжаецца праз спалучэнне такіх фактараў, як экстрэмальныя ўмовы надвор'я, дэградацыя глебы і адток з-за гэтага адтуль насельніцтва, то-бок страту працоўнай сілы для вырошчвання і здабычы пэўных відаў вінаграду», — паведамляе Euronews са спасылкай на італьянскіх навукоўцаў.

Цяперашнія ўмовы надвор'я, якія звязваюць з глабальным пацяпленнем, ускладняюць жыццё вытворцам вінаў. Моцныя праліўныя дажджы ў тых раёнах спрыяюць эрозіі глебы і выклікаюць спаўзанне зямлі пад вінаграднікамі ў Паўночнай Італіі.

Гэтай вясной на італьянскія вінаграднікі абрынуліся магутныя ліўні і град, а затым наступіла спякота, што парушыла працэс фармавання неабходных сартоў вінаграду.

Прагнозы не суцяшаюць: з-за рэзкіх пагодных ваганняў і зменаў клімату ўраджай вінаграду ў Італіі скароціцца на 20% (пры гэтым попыт на Прасека ў свеце велізарны — за пяць гадоў ён павялічыўся больш чым на 33%).

Акрамя Прасека, пад пагрозай могуць апынуцца і іншыя гатункі вінаў: Burgundy, Grand Cru і Cabernet Sauvignon.

Чытайце таксама:

Два беларускія брэнды ўвайшлі ў сусветны алкагольны топ

Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай

Цыбрыкі, або бульбяныя кракеты — закуска, якую з’ядуць хутчэй, чым вы яе прыгатуеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
2
07.09.2023
Яблыкі не урадзіліся, чарнілы падаражэюць ... Вось праблема! А гэты ваш Прасека ... Няма іншага клопату?
07.09.2023
Znaisli dobrae Vino ? A Samagon nasto ? Geta lepsy napitak ! Piu nekali dobry polski *Bimber*-geta sila !
2
Бырло./адказаць/
07.09.2023
Сінька - зло.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031