Знайсці
21.06.2023 / 15:0910РусŁacБел

Хочаш працаваць у «Нашай Ніве»? Маеш шанец

Маем новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

1) Журналістаў, якія хочуць працаваць з відэа, у тым ліку і аўтараў сцэнароў.

Нам патрэбныя як людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (уменне шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей, і пісаць тэксты для Ютуба), так і гатовыя працаваць у кадры. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Магчыма, вы даўно марыце пра ўласную перадачу на Ютубе? Пішыце нам, любыя прапановы разглядаюцца.

2) Рэпарцёр

(Шукаць інфармацыю, правяраць інфармацыю, гаварыць з людзьмі — пісаць, а не здымаць). Пажадана мець базавы журналісцкі досвед і паглыбленыя веды ў той ці іншай сферы.

3) Вэб-рэдактар

(Трэба чалавек з досведам і дасканалай беларускай мовай). У яго задачы ўваходзіць як рэдактура журналісцкіх тэкстаў, так і пошук навін на іншых рэсурсах, рэрайт.

4) Маеце ідэі сваіх праграм у Тыктоку і Ютубе?

Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць.

5) Маеце ідэі новых тэлеграм-каналаў, твітар-каналаў, інстаграм-каналаў, якія б дапоўнілі тое, што «Наша Ніва» мае на сёння — таксама стукайцеся.

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе, можна высылаць у Сігнал і Тэлеграм да рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
21.06.2023
наша? гісторыя?, сумленным гісторыкам быць і з гэтага зарабіць немагчыма. У мяне сябар гісторык, геніяльны хлопец - ён можа гадзінамі распавядаць пра нейкі квартал Менску. Але па спецыяльнасці працаваць ня можа: сумленне не дазваляе. Спрабаваў рэпетытарам, але хоча распавядаць як было, а не так, як "правільна". Экскурсаводаў шчэмяць. Таму падпрацоўвае чарнарабочым дзе прыйдзецца, нейкія рамесныя рэчы спрабаваў рабіць. Таму ў Беларусі гісторыкам быць хіба што як музыкам: працуеш у айці для грошай, а ў вольны час займаешся сваёй справай для душы Экскурасаводаў шчэм
21.06.2023
кажаце рэпетытарам..

я пыталась найти репетитора по-беларускай мове..
я не нашла

а искать же я вроде когда-то умело

21.06.2023
наша? гісторыя?, Лёгка. Менавіта сёння бачыў у метро аднаго гісторыка ў зялёным лапсердаку. Выходзіў з цягніка на плошчы Якуба Коласа. Апранайце зялёны лапсердак і ў гісторыкі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031