Знайсці
28.08.2022 / 10:524РусŁacБел

Новы Оруэл па-беларуску — выходзіць «Ферма жывёлаў»

Выдавецтва «Вясна» прадставіла кнігу «Ферма жывёлаў» Джорджа Оруэла ў перакладзе на беларускую. Яна будзе ў продажы на наступным тыдні.

Першапачаткова выдаць гэту кнігу збіралася выдавецтва «Янушкевіч», якое ў 2020-м прэзентавала па-беларуску іншую антыўтопію Оруэла «1984». Аднак пасля сёлетняга пагрому выдавецтва спыніла сваю дзейнасць у Беларусі.

«Ферма жывёлаў» — сатырычнае апавяданне-прыпавесць, выдадзенае ўпершыню ў 1945 годзе. Яно расказвае, як на ферме пачала кіраваць свіння Напалеон, і замест раўнапраўя жывёльнае грамадства атрымала таталітарны рэжым. Некаторыя лічаць, што гэта алегорыя на рэвалюцыю 1917 года.

Але твор вельмі актуальны для сучаснай Беларусі.

«Усе жывёлы роўныя, але некаторыя больш роўныя за іншых», — стала адной з запаведзяў на ферме.

У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам

У Беларусі ў асобных кнігарнях забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

Мінінфарм назваў навіну аб забароне рамана Оруэла «1984» «фэйкавым укідам экстрэмісцкіх крыніц»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
28 лет на ферме/адказаць/
28.08.2022
Белорусам можно и не читать, они живут на этой ферме, в качестве животных, с 1994 года. А кто прочтёт, тот найдёт всех - лукашенко в качестве главного животного этой фермы, его ментов и всех остальных.
0
Настольная книга для животноводов /адказаць/
28.08.2022
Наканецта выпусцили книгу пра тяжки труд наших хазяйственикау на ацечаственых фермах
0
Паляшук /адказаць/
28.08.2022
Пакупнікі калекцыяйнага выдання атрымаюць бонус - дыск Саладухі з песняй "Пра агранома". Ці DVD "Дажынкі. Усе сезоны".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031