Знайсці
06.02.2022 / 18:38РусŁacБел

Праваабаронцам працягваюць паведамляць пра «палітычныя» затрыманні беларусаў кожны дзень

Сярод затрыманых — Анатоль Церашанкоў, Ганна Кажэмакс, Ксенія Марціновіч.

Так, 3 лютага перастаў выходзіць на сувязь Анатоль Церашанкоў. Па інфармацыі блізкіх, ён сфатаграфаваў групу міліцыянтаў, адправіў гэта фота ў чат (не паведамляецца ў які) і адразу ж выдаліў. Пасля гэтага Анатоль перастаў адказваць на званкі і паведамленні.

Таксама паведамляецца пра знікненне сувязі з Ганнай Кажэмакс. Яна была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе. 5 лютага Ганна прыехала з Украіны ў Беларусь. У яе пад акном быў заўважаны бус з людзьмі ў форме, пасля гэтага Ганна перастала выходзіць на сувязь.

4 лютага пасля 15-сутачнага арышту з ЦІПа на Акрэціна не выйшлі браты Ілля і Мікіта Валенціновічы. 20 студзеня іх арыштоўвалі за «непадпарадкаванне» па арт. 24.3 КаАП. Братоў перазатрымалі. Верагодна, над імі адбудзецца новы суд, але артыкул пакуль невядомы.

6 лютага стала вядома пра затрыманне Ксеніі Марціновіч у Гомелі. Яе маці псіхолаг Ала Марціновіч выказала здагадку, што дачку затрымалі з-за яе. Сама Ала Марціновіч раней выехала ў Кіеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930