Знайсці
12.12.2008 / 10:35РусŁacБел

Ід мубарак!

Віншую ўсіх сваіх чытачоў, як мусульманаў, так і не, з нагоды Курбан-Байрама! Піша беларускамоўны блогер з Канады Рашэд Чаўдхуры.

Віншую ўсіх сваіх чытачоў, як мусульманаў, так і не, з нагоды Курбан-Байрама!
Гэтае сьвята нагадвае мусульманам аб тым дні, калі Прарок Аўраам (па-арабску Ібрагім) (мір яму!) паказаў сваю гатоўнасьць ахвяраваць свайго сына Богу, і ягоны сын (мір яму!) у той жа час паказаў пакорнасьць боскаму загаду. Бог хацеў ад іх не крыві чалавечай, а набожнасьці. Таму Ён прыслаў Аўрааму барана, які й быў ахваравяны шчасьлівым бацькам. Дай нам Божа мудрасьці навучыцца такой жа паслухмянасьці Тваім загадам.

Мы з Кейці й мамаю адсвяткавалі Курбан-Байрам (па-арабску Ід аль-Адха) разам зь сябрамі й знаёмымі з Афганістану, Індыі, Ірану, Канады, Марока, Мэксыкі, Сырыі й Уругвая. Для мяне гэтая разнастайнасьць ёсьць адною з улюбёных рысаў Манрэалю. Здаецца, што ўвесь сьвет -- тут!

prochainestation.blogspot.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031