Горадняй будзе кіраваць лідчук?
Новым старшынёй Гарадзенскага гарвыканкама будзе Андрэй Худык, цяперашні старшыня Лідскага райвыканкама, — сцвярджае інфармаваная крыніца. Не ўсім гарадзенскім чыноўнікам «лідскі выскачка» падабаецца, але кажуць, што рашэнне ўжо прынятае.
Худык лічыцца «рыначнікам», які мае здольнасці прыцягваць інвестыцыі і актыўна працаваць з заходнімі, перш за ўсё літоўскімі бізнесоўцамі. Мае нядрэнныя сувязі і ў Мінску. Нядаўна ў сталіцы з’явілася вуліца Лідская (адна з праектуемых вуліц у мікрараёне пад назвай Каменная горка), дык вось гарвыканкамаўскія чуткі сцвярджаюць, што менавіта Худык «прабіў» для гэтай вуліцы такое імя. Калі праўда, дык сапраўды чалавек з сувязямі. Але па шчырасці, не надта верыцца. Больш падобна на кулуарны піар.
0
0
0
0
0
0
Дзеткі і «бярозавая кашка»
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Больш за 30 тапельцаў ад пачатку года. Чаму ўкраінская памежная рака Ціса забірае жыцці?
 4
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера