Знайсці
22.08.2017 / 11:452РусŁacБел

Сіноптыкі б'юць трывогу: у Беларусь ідуць вельмі моцныя дажджы

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў і ветру абвешчаны 23—24 жніўня. Пра гэта паведаміў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

«У Беларусь ідуць моцныя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам да 22 м/с. Кепскае надвор'е прынясе паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца з поўдня Еўропы ўздоўж нашых усходніх межаў, праз Беларусь будуць праходзіць звязаныя з ім актыўныя атмасферныя франты», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

У сераду ноччу пераважна па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Днём у некаторых раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 градусаў вышэй за нуль. Днём — 13—19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да +21.

У чацвер у Беларусі пройдуць дажджы, у паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах моцныя. Месцамі магчымыя навальніцы.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у чацвер можа выпасці больш за месячную норму ападкаў, схаладае да +11-13 градусаў

Затым надвор'е палепшыцца, паветраныя плыні памяняюцца на заходнія, і ў Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдуць цяплейшыя паветраныя масы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031