Знайсці
18.08.2017 / 20:315РусŁacБел

Трамп звольніў свайго галоўнага стратэга Стыва Бэнана

Дарадца амерыканскага прэзідэнта па стратэгічных пытаннях Стыў Бэнан звольнены, паведаміла адміністрацыя праз тры дні пасля таго, як Дональд Трамп назваў яго «добрым чалавекам, не расістам», але адмовіўся наўпрост адказаць на пытанне пра далейшы лёс свайго некалі найбліжэйшага дарадцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Бэнан трапіў у няласку пару тыдняў таму, а пасля слоў Трампа выступіў у лева-ліберальным часопісе з інтэрв'ю, у якім назваў белых расістаў «маргінальнымі клоўнамі» і параіў свайму босу прыцішыць ваяўнічасць на адрас Паўночнай Карэі, а таксама перайсці ў наступ у «эканамічнай вайне «з Кітаем.

«Кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі і Стыў Бэнан прыйшлі да сумеснага рашэння пра тое, што сёння ў Стыва апошні працоўны дзень», - гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага дома Сары Хакабі Сандэрс.

Бэнан, вядомы ультраправымі і нацыяналістычнымі поглядамі, лічыўся лідарам ястрабаў ў Белым доме і быў ключавым ідэолагам прэзідэнцкай кампаніі Трампа пад лозунгам адраджэння «былой велічы Амерыкі».

Бэнан быў правай рукой Трампа ў першыя месяцы прэзідэнцтва. Ворагі дамагаліся яго адстаўкі, падазраючы стратэга ў злівах падрабязнасцяў пра хаос і паддывановую барацьбу ў Белым доме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031