26 жніўня ў Мінску — свята армянскай культуры
Свята армянскай культуры «Залаты абрыкос» пройдзе ў Верхнім горадзе 26 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Ад 13.00 да 17.00 на сцэне выступяць зоркі эстрады Іскуі Абалян, Стэла, Егіязар Фарашан, Ваграм Карапецян, ансамбль армянскага танца і песні «Эрэбуні», ілюзіяніст Арсен Мелканян. Будуць гучаць творы для скрыпкі і дудука. Таксама мінчане і госці сталіцы пачуюць оперны голас Гаар Акапян, а святар раскажа пра хрысціянства на землях Арменіі.
Будзе і шэраг забаваў — футбольны і шахматны турніры, сэлфі ў нацыянальным армянскім строі, дэгустацыя страў і напояў нацыянальнай кухні.
0
0
0
0
0
0
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 20
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, там вялікі пажар
 1
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 5
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера