Знайсці
16.08.2017 / 19:337РусŁacБел

Лукашэнка едзе інспектаваць усходнія рэгіёны

Кіраўнік дзяржавы праінспектуе ход уборачнай кампаніі ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Калі некалькі дзён таму Лукашэнка падрабязна азнаёміўся і пракантраляваў ход уборачнай кампаніі на паўднёвым захадзе Беларусі, дык зараз у цэнтры ўвагі усходнія рэгіёны.

16 жніўня Лукашэнка абляцеў на верталёце ўсходнюю частку сталічнага рэгіёну і большасць раёнаў Магілёўскай вобласці, назіраючы за уборкай ураджаю, распавялі ў прэс-службе. Плануецца, што ў бліжэйшыя дні кіраўнік дзяржавы асабіста наведае і пракантралюе сітуацыю на палях і ў гаспадарках гэтых рэгіёнаў і Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031