Знайсці
15.08.2017 / 12:0940РусŁacБел

Лукашэнка пра школьную форму: Формула адна — каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя

Пытанні развіцця і ўдасканалення адукацыйнай сферы абмяркоўваліся сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, таксама папрасіў праінфармаваць яго аб гатоўнасці да навучальнага года адукацыйных устаноў рознага ўзроўню, магчымай наяўнасці праблемных пытанняў.

«У гэтым плане таксама пытанне першачарговай важнасці — абнаўленне навучальных праграм і падручнікаў, - адзначыў ён. - Ніякай праблемы ў гэтым не бачу. Нават у тэрмінах. Мы ж не зноўку ствараем падручнікі, навучальныя праграмы. У асноўным гэта нармальныя навучальныя праграмы і падручнікі. Але некаторыя тэмы, як выявілася, трэба карэктаваць», — заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка запатрабаваў аператыўна правесці дадзеную працу ў адпаведнасці з раней прызначанымі тэрмінамі, каб у асноўным у 2018 годзе завяршыць выданне новых падручнікаў і дапрацоўку навучальных праграм. «Па кожным падручніку можна стварыць групу. Да гэтага трэба прыцягнуць больш практыкаў, а не акадэмікаў. Але і ад акадэмікаў адмаўляцца нельга, бо гэта людзі, якія, вобразна кажучы, знаходзяцца на версе ведаў», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года, правядзенне школьных кірмашоў. Асаблівы акцэнт - на малазабяспечаныя сем'і, дзяцей-сірот.

«Формула адна — каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць апранутыя ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, якія не так багатыя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031