Знайсці
14.08.2017 / 15:112РусŁacБел

Журы прэміі Гедройца-2017 назвала лонг-ліст

У доўгі спіс прэміі ўвайшлі дванаццаць кніг, паведамляе pen-center.by

Сяргей Астравец. Саргасава мора
Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
Валер Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек
Зінаіда Дудзюк. Лаза
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Паліна Качаткова. Гняздо-2
Людміла Рублеўская. Дагератып
Уладзімір Садоўскі. 1813
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

У пачатку верасня будзе абвешчаны кароткі спіс з 6 найлепшых кніг, узнагароджанне пераможцаў запланавана на кастрычнік.

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».

Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031