Трамп падзякаваў Пуціну за высылку з Расіі амерыканскіх дыпламатаў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вельмі ўдзячны прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за яго рашэнне скараціць колькасць супрацоўнікаў амерыканскай дыпмісіі ў Расіі, бо гэта дапаможа скараціць выдаткі на выплату заробкаў, піша The Washington Post.
«Я хачу падзякаваць яму [Уладзіміру Пуціну], бо мы спрабуем скараціць нашы выдаткі на заробкі. І я вельмі ўдзячны, што ён адпусціў вялікую колькасць людзей, бо цяпер у нас менш выдаткаў», — сказаў Трамп.
Па словах прэзідэнта ЗША, ніякіх прычын вяртацца дыпламатам назад у Расію няма. «Я высока цаню той факт, што мы змаглі скараціць нашы выдаткі на заробкі. Мы зэканомім шмат грошай», - сказаў на заканчэнне Трамп.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бюджэт 6 мільёнаў еўра, штат 50 супрацоўнікаў. У Варшаве прэзентавалі праект Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта
 11
Святар РПЦ, які хваліўся ўваскрасеннем расійскіх вайскоўцаў, блытае кітайцаў і якутаў
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера