Знайсці
23.07.2017 / 20:0224РусŁacБел

14-гадовая дзяўчынка з Мурманска везла ў летнік гарэлку, каньяк і атрыманы за сэкс амфетамін

Дзяўчынку, якая ехала на цягніку з Мурманска ў дзіцячы лагер у Самарскай вобласці (Расія), выкрылі ў крадзяжы залатых пярсцёнкаў у чалавека, які яе суправаджаў. Пра гэта 63.ru паведаміла начальнік аддзела па справах непаўналетніх Ала Нячосава.

Падчас агляду рэчаў падлетка паліцэйскія таксама знайшлі алкаголь і амфетамін. «У чамадане дзяўчынкі знайшлі некалькі бутэлек гарэлкі і каньяку. Іх наяўнасць дзяўчынка патлумачыла тым, што збіралася святкаваць у лагеры свой дзень нараджэння. Паводле яе слоў, свята без выпіўкі - не свята», - адзначыла Нячосава. Яна дадала, што наркотыкі 14-гадовая школьніца патлумачыла тым, што «іх ёй у якасці аплаты перадаў мужчына, якому яна аказвала сэксуальныя паслугі».

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на суботу.

Начальнік аддзела па справах непаўналетніх распавяла, што дзяўчынку выхоўвае толькі маці. «Яна купіла дзіцяці электронны квіток дадому. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў Самары пад аховай. Увечары яна адправіцца дадому ў суправаджэнні супрацоўнікаў паліцыі», - паведаміла Нячосава.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031