Знайсці
23.07.2017 / 08:544РусŁacБел

У Чыкага сарваўся шматтысячны фестываль прыхільнікаў Pokemon Go

Тысячы прыхільнікаў Pokemon Go атрымаюць кампенсацыю з-за збояў на фестывалі ў Чыкага, з-за якіх яны не мелі доступу да дадатку і не змаглі гуляць. А фанаты выклалі грошы за білеты, разлічваючы злавіць самых рэдкіх істот у гэтай гульні, якая ахапіла ўвесь свет.

Тэхнічныя збоі адбыліся з-за спалучэння двух фактараў — перагружаных мабільных сетак і некалькі памылак, якія, як прызналі арганізатары, былі з «іх боку».

У выніку мерапрыемства, якое рэкламавалася як шанец ўпершыню сабрацца разам і злавіць некаторых рэдкіх істот з Pokemon Go, было сарвана, а фанатам пакемонаў заставалася толькі свістаць і крычаць: «Выпраўце нашу гульню!»

Прадстаўнікі кампаніі Niantic, якая стварыла папулярную ва ўсім свеце гульню, спрабавалі растлумачыць сітуацыю і супакоіць гасцей, але беспаспяхова. Хтосьці з наведвальнікаў фестывалю нават кінуў бутэльку ў вядучага на сцэне, але не трапіў.

Акрамя вяртання 20 даляраў, выдаткаваных на квіткі на фестываль, расчараваным прыхільнікам у якасці кампенсацыі прапанавана па 100 даляраў у выглядзе гульнявой валюты (pokecoins), якую можна выкарыстоўваць у дадатку.

Квіткі на мерапрыемства былі распрададзеныя на працягу дзесяці хвілін пасля пачатку продажу, а ў спекулянтаў кошт квіткоў даходзіла да 400 даляраў. Арганізатары планавалі сабраць на фестывалі 20 тысяч удзельнікаў

Акрамя тэхнічных праблем настрою фанатам Pokemon Go ў суботу сапсавалі чэргі, у якіх некаторым прыйшлося прастаяць больш за тры гадзіны.

Праўда, лавіць пакемонаў можна было і за межамі парку, дзе праходзіў фэст. Бо арганізатары, спрабуючы вырашыць тэхнічныя праблемы, павялічылі радыус тэрыторыі, на якой можна было сустрэць рэдкіх істот.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031