Знайсці
14.07.2017 / 10:427РусŁacБел

Пачаўся суд над экс-старшынёй сельсавета, замяшаным у сэкс-скандале з ВІЧ-інфекцыяй

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна пачалі разглядаць крымінальную справу супраць былога старшыні Вішнеўскага сельсавета. Мікалай Равянкоў замяшаны ў сэкс-скандале з 14-гадовай школьніцай, якая заразілася ВІЧ-інфекцыяй.

Судовы працэс закрыты. Равянкова абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, сказаў намеснік старшыні суда Артур Красуцкі: «Распусныя дзеянні», «Згвалтаванне», «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» і «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту».

56-гадовага старшыню сельсавета затрымалі 21 лістапада 2016 года. Чыноўніку прад'явілі абвінавачанне ў палавых зносінах і дзеяннях сэксуальнага характару з малалетняй жыхаркай вёскі Стасеўка. Скандал разгарэўся пасля таго, як высветлілася, што 14-гадовая школьніца з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

Школьніца зацяжарыла. Маці настаяла на аборце, бо разумела, што яна «не пацягне» выхаванне сваіх дзяцей і дзіцяці малодшай дачкі, распавяла яна TUT.BY. Аналізы, якія здала яе дачка перад штучным перарываннем цяжарнасці, паказалі, што дзяўчынка з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

Па словах маці, хлопцы, з якімі сустракалася яе дачка, здалі аналізы, якія былі адмоўнымі на ВІЧ. Аб інтымных адносінах з 56-гадовым старшынёй сельсавета і былым настаўнікам дзяўчынка распавяла, калі пачалі высвятляць, ад каго яна магла заразіцца.

Напярэдадні арышту Равенка напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні з пасады старшыні сельскага выканкама, яго таксама пазбавілі дэпутацкага мандата.

Школьніца, у якой выяўлена ВІЧ-інфекцыя, не панясе адказнасці за яе распаўсюд.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031