Знайсці
13.07.2017 / 20:5710РусŁacБел

Па якіх прадметах больш за ўсё абітурыентаў набралі 100 балаў — рэйтынг

У РІКВ агучылі папярэднія вынікі цэнтралізаванага тэставання — 2017. На запаветную сотку тэсты гэтым летам напісалі 303 чалавекі. У 292 абітурыентаў 100 балаў па адным прадмеце, у 11 — па двух. Максімальныя 300 балаў не набраў ніхто, паведамляе tut.by.

Колькасць «сотак» размеркавалася так:

ПрадметКолькасць адзнак 100 балаў

Беларуская мова 

35

Руская мова

66

Матэматыка

69

Фізіка

15

Хімія

25

Грамадазнаўства

16

Замежныя мовы

49

Біялогія

18

Гісторыя Беларусі

19

Геаграфія

1

Сусветная гісторыя (найноўшы час)

1

«Сярод абітурыентаў, якія атрымалі сто балаў, — 100 выпускнікоў гімназій, 65 — ліцэяў, 85 — сярэдніх школ, 1 — выпускнік ССНУ, — пералічвае Мікалай Фяськоў, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. — А таксама 51 выпускнік мінулых гадоў і адзін абітурыент, які сёлета скончыў установу адукацыі не ў Беларусі».

Пры гэтым 82 стобальнікі — выпускнікі з Мінска, 87 — з райцэнтраў і 9 з сельскіх школ.

«Такія вынікі кажуць пра тое, што здаць тэсты на сто балаў могуць выпускнікі розных тыпаў навучальных устаноў, — паведамляюць у РІКВ. — Прычым як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці».

Дарэчы, усяго ЦТ сёлета пісалі 90 125 абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера