Знайсці
13.07.2017 / 14:18РусŁacБел

У Літве падазраюць успышку свіной чумы

На ферме свінакомплекса Berzu kompleksas у Янаўскім раёне Літвы, магчыма, выяўленая афрыканская чума свіней (АЧС), якая пагражае прыблізна 25 000 свіней, пацвердзіў BNS міністр сельскай гаспадаркі Бронюс Маркаўскас, перадае партал delfi.lt.

Спецыялісты ветэрынарнага ведамства кажуць, што праца свінафермы будзе абмежаваная, а калі вірус будзе пацверджаны, то свінні будуць знішчаны. Калі пацвердзіцца, што на свінаферму трапіў вірус, то гэта будзе другая па велічыні гаспадарка, пацярпелая ад АЧС за апошнія тры гады — у 2014 годзе на комплексе дацкага капіталу Idavang у Ігналінскім раёне АЧС знішчыла 19 тыс. свіней.

Загадчык аддзела тэрміновай дзейнасці Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы (ГПВС) Марус Масюліс распавёў BNS, што цяпер спецыялісты службы едуць на комплекс для правядзення даследаванняў. Паводле яго слоў, на Berzu kompleksas часова будуць уведзены абмежаванні, каб знізіць рызыку распаўсюджвання хваробы. Berzu kompleksas ужо пацярпеў ад АЧС летам 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031