Знайсці
10.07.2017 / 07:5951РусŁacБел

Узяты ў палон ва Украіне расіянін распавёў пра службу па кантракце

Расіянін Віктар Агееў, які трапіў у палон у Луганскай вобласці на ўсходзе Украіны, распавёў у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу ТСН, што ён — расійскі вайсковец. Агееў сказаў, што ў сакавіку 2017 года ён падпісаў кантракт у Растоўскай вобласці, і назваў нумар сваёй вайсковай часці.

Па словах Агеева, ён з'яўляецца ваеннаслужачым вайсковай часці 65246, размешчанай у Новачаркаску. У першым інтэрв'ю пасля затрымання ён заявіў, што прыехаў у Растоўскую вобласць у сакавіку 2017 года і падпісаў кантракт, не ўдакладніўшы дэталяў.

Першай аб затрыманні Віктара Агеева 27 чэрвеня паведаміла Руская служба Бі-бі-сі са спасылкай на суразмоўцаў ва ўкраінскім міністэрстве абароны і камандаванні 93-й асобнай механізаванай брыгады ўзброеных сіл Украіны.

Маці Віктара Агеева, яго сябры і былыя калегі пацвердзілі, што пасля тэрміновай службы той застаўся служыць у войску па кантракце, які падпісаў у сакавіку 2017 года. Нумар вайсковай часткі - 65246 - называлі двое былых таварышаў па службе Агеева.

Міністэрства абароны Расіі адмаўляла, што ў Луганскай вобласці быў узяты ў палон дзейны расійскі вайсковец. У ведамстве заявілі, што Агееў быў звольнены ў запас у маі мінулага года, а на кантрактную службу не паступаў.

У інтэрв'ю ТСН Агееў распавёў, што прыехаў у Растоўскую вобласць у сакавіку 2017 года, прабыў у сваёй частцы чатыры дні, пасля чаго яго пераправілі ў Луганскую вобласць Украіны. Агееў дадаў, што ў яго няма інфармацыі, ці пасылалі ў Данбас па гэтай схеме іншых вайскоўцаў: «Я думаю, адпраўлялі. Можа быць і адпраўлялі, але не маім рэйсам».

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930