Знайсці
07.07.2017 / 11:327РусŁacБел

Да 500-годдзя беларускага кнігадруку выйдуць дызайнерскія нататнікі

Праект Infographer.by у межах кампаніі «Чытаем беларускую» пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку. 

Арганізатары выпусцяць серыю з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч.

«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць значную падзею — 500-годдзе беларускага кнігадруку», распавядае кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.

Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы

«Чытаем беларускую» — культурніцкая кампанія па папулярызацыі беларускай літаратуры. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках: Укантакце, Фэйсбук, Інстаграм

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031