Двухгадовае дзіця патанула ў сажалцы ў Маладзечанскім раёне
Двухгадовае дзіця патанула ў сажалцы ў аднаго з садовых таварыстваў каля вёскі Баяры Маладзечанскага раёна, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.
Трагедыя адбылася ўвечары 9 чэрвеня. Бацькі з двума дзецьмі адпачывалі на дачы. Паводле папярэдняй інфармацыі, двухгадовы хлопчык і яго старэйшы брат падышлі да пажарнага вадаёма, малы ўпаў у ваду. Дзеці былі пад наглядам дарослых, але менавіта ў той момант іх бацькі адцягнуліся.
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі дзіцяці.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусы хваляцца ў твітары сваімі праваламі
 5
На могілках у Смаргоні згарэла старадаўняя капліца
 3
Некаторыя 11-класнікі, якія плануюць паступаць за мяжу, не могуць атрымаць у Мінадукацыі патрэбную даведку
 1
Судзяць хітрага бізнэсмэна, які прыгразіў еўрапейскай кампаніі санкцыямі за адгрузку падсанкцыйнаму беларускаму заводу
 1
Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам у Пекіне
 1
Лукашэнка гасціць у Аліева
 1
Беглы малдоўскі алігарх Шор атрымаў расійскі пашпарт
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера