Мадэлі «Плэйбоя» вярнуліся на вокладкі часопіса праз 40 гадоў ФОТЫ
Сем мадэляў пагадзіліся аднавіць вокладкі, зробленыя з імі дзясяткі гадоў таму. Гэты праект яшчэ раз пацвярджае думку заснавальніка імперыі «Плэйбой» Х’ю Хэфнэра пра тое, што не бывае былых манекеншчыц.
Ідэя фотасерыі належыць аднаму з сыноў Хэфнэра Куперу. Яго маці Кімберлі таксама была зоркай часопіса і больш за дзесяць гадоў з’яўлялася жонкай містэра Плэйбоя. Такім чынам ён вырашыў павіншаваць маці з днём народзінаў.
Кімберлі Конрад Хэфнэр, жнівень 1988-га.
Шарлота Кэмп, кастрычнік 1983-га. На здымкі Шарлоту ўгаварыла суседка. Сама яна ў той час была вельмі сціплай і захоўвала цнатлівасць.
Кэці Сэнт Джордж, кастрычнік 1981-га. На момант здымак ёй было ўжо 27, і яна была замужам.
Моніка Сэнт П'ер, чэрвень 1979-га. Сёння Моніка кіруе рэабілітацыйным цэнтрам для жанчын, у якіх ёсць праблемы з алкаголем і наркотыкамі.
Рэнэ Тэнісан, чэрвень 1990-га. Рэнэ стала першай афраамерыканкай, якая атрымала званне «дзяўчына года «Плэйбой»».
Кэндес Колінс, люты 1979-га. Жанчына прымала ўдзел у стварэнні васьмі вокладак часопіса.
Ліза Мэцьюс, чэрвень 1991-га.