Знайсці
05.06.2017 / 08:44РусŁacБел

У Альпах тры чалавекі сарваліся з выратавальнага верталёта

Выратавальнік і альпіністка загінулі ў аўстрыйскіх Альпах у нядзелю пасля таго, як абарваўся канат, што падымаў іх на борт верталёта.

Два альпіністы — жанчына і мужчына — звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў у раёне горада Трафайах.

Выратавальны верталёт высветліў месцазнаходжанне альпіністаў, і 28-гадовы выратавальнік спусціўся на вяроўцы, каб падняць іх наверх.

Ён замацаваў абодвух на канат і пачаў падымаць іх на борт верталёта, аднак канат па невядомай прычыне абарваўся, і ўсе трое ўпалі ў цясніну, распавёў прадстаўнік паліцыі.

Жанчына і выратавальнік загінулі, мужчына-альпініст атрымаў сур'ёзныя траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера