Знайсці
02.06.2017 / 18:162РусŁacБел

На Вілейскім вадасховішчы вецер перакуліў лодку з рыбаком

У апошнія дні на вуліцы моцны вецер. Таму катанне на лодцы можа скончыцца сумна.

Так, 31 мая ўвечары выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў вадасховішчы знаходзіцца мужчына, піша «Рэгіянальная газета».

Як расказалі ў вілейскай выратавальнай станцыі, мужчына з Маладзечна рыбачыў з лодкі на вадасховішчы ў Рабуні. Пачаўся моцны вецер, падняліся хвалі, лодка перавярнулася. Мужчына быў прыкладна ў паўкіламетры ад берага.

Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, дасталі мужчыну з вады. У халодным вадасховішчы маладзечанец прабыў каля 30 хвілін. З пераахалоджаннем яго адвезлі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031