Знайсці
28.05.2017 / 14:087РусŁacБел

Беларусь стала галоўным купцом турэцкіх памідораў

Беларусь стала асноўным купцом турэцкіх памідораў. За першы квартал наша краіна купіла таматаў на 32,4 мільёна даляраў. Такія дадзеныя Інстытута статыстыкі Турцыі апублікавала агенцтва «Анадалу».

На Беларусь прыйшлося каля траціны ўсяго турэцкага экспарту таматаў на 123 мільёны даляраў. Акрамя нас, у тройцы апынуліся Румынія (18 мільёнаў даляраў) і Польшча (11,8 мільёна даляраў).

Пасля скандалу са збітым туркамі расійскім вайсковым самалётам, РФ ўвяла забарону на ўвоз прадуктаў харчавання з Турцыі. У канцы траўня бакі дамовіліся аб зняцці некаторых абмежаванняў, але імпарт таматаў у Расію ўсё яшчэ знаходзяцца ў «чорным спісе».

Больш за палову ўраджаю таматаў вырабляецца ў пяці правінцыях Турцыі. Лідарам па аб'ёмах вытворчасці таматаў з'яўляецца правінцыя Анталья.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031