Знайсці
26.05.2017 / 09:496РусŁacБел

Затрыманыя два дзясяткі чалавек са сферы гандлю кармамі, сярод іх былыя чыноўнікі

Як стала вядома «Нашай Ніве» з уласных крыніц, не так даўно сілавікі (найімаверна, КДБ) затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек, якія мелі дачыненне да гандлю кармамі для жывёл. 

Канкрэтна гаворка пра фірмы «Кінc» і «Белэкатэхніка» — яны прадавалі вітамінныя дадаткі да кармоў, а таксама ветэрынарныя прэпараты. 

Сярод асноўных кліентаў — дзяржаўныя фермы і фабрыкі. 

Зрэшты, і кіраўніцтва кампаніямі ажыццяўлялі былыя наменклатуршчыкі — затрыманы дырэктар «Кінс» Уладзімір Бабёр раней займаў значную пасаду ў камітэце па сельскай гаспадарцы Мінаблвыканкама. 

Знайсці яго на рабочым месцы мы не змаглі, мабільны таксама адключаны.

Нейкі каментар мы атрымалі толькі ад аднаго з намеснікаў Бабра. 

«Сітуацыю каментаваць я не буду. Калі вам цікава, як у кампаніі справы, то рахункі нашыя размарожаныя, кампанія працуе ў звычайным рэжыме», — сказаў Дзмітрый Паўлючэнка, якога сакратарка «Кінс» прадставіла як галоўнага на дадзены момант.

У кампаніі і яе аддзелах па краіне працуюць каля 400 чалавек.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», у рамках гэтай жа справы экс-кіраўнік Чэрвеньскага райаграсервіса ўжо атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі. 

Следчы камітэт пакуль не адказаў на наш запыт, у прэс-службе КДБ сказалі, што каментаванне гэтай справы ўжо выйшла з кампетэнцыі ведамства. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031